Ніва № 21 (2871), 22 мая 2011 г.

Такая гэта гульня

Мірасаў ГРЫКА

Можаце спадарства сумнявацца, ці гісторыя, якую прыводжу ніжэй, з’яўляецца сапраўднай. Я не маю сумненняў. Пасрэдным доказам яе сапраўднасці ёсць паўтаральнасць, з якой адбываюцца ў гісторыі людства быццам бы справядлівыя войны або ідэі, ператвараючыя ў нішто вялікія цывілізацыі. Пачаўшы ад старажытнасці аж да сучаснасці паўтараюцца яны не таму, што нараджаецца нейкі геній дэструкцыі і знішчэння ці проста незвычайны махляр і ашуканец, зачароўваючы ўсе народы, а таму, што чалавечая натура — нязменная. Не было б Аляксандраў Вялікіх, Напалеонаў, Леніных, Сталіных, Гітлераў, ці ў меншым маштабе — Эдвардаў Геркаў ці Аляксандраў Лукашэнкаў, калі б не нязменнасць чалавечай натуры. Нязменнай з’яўляецца яе падатлівасць на ілюзію.

Мой знаёмы, аматар штукарства, вальтыжыроўкі і ўвогуле цыркавага мастацтва выбраўся калісьці на выступленні вандроўнай трупы, што з’ехала ў Беласток. Забяспечыўся ў вялікую папяровую торбу цукерак-ірысак, бо любіў салодка пацямкаць у час прадстаўлення, выгадна рассеўся ў крэсельцы і замяніўся ў... гледача. Вальтыжыроўка была на найвышэйшым узроўні. Таксама і іншыя паказы. Урэшце на сцэну выйшаў чаканы ілюзіяніст. Прывіталі яго воплескамі, паправіў ён чорную палярыну і так адмыслова перакуліў цыліндр, каб усе маглі пераканацца, што ён пусты. Вядома, ніхто сярод гледачоў не сумняваўся, што пад другім дном капелюша дыхае запхнуты туды грызун. Таму што падманваючыя і падманваныя маюць гэта на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF