Ніва № 21 (2871), 22 мая 2011 г.

Шлях у тупік

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Запомніце, няма такога народу, які нельга пасадзіць у Бастылію!” — павучальна-катэгарычна сцвярджаў адзін літаратурна-гістарычны персанаж. У рэальнасці скончылася ўсё тым, што французскі народ разбурыў муры той жа Бастыліі ўшчэнт. А вось прыклад з зусім недалёкай і больш блізкай нам гісторыі. Цягам 1982-1983 гадоў у Савецкім Cаюзе былі арыштаваны, пасаджаны ў звычайныя турмы і так званыя „псіхушкі” (нібыта лякарні, а насамрэч закрытыя ўстановы прымусовага ўтрымання з катаваннямі) каля чатырох тысяч людзей, якія хоць адным словам дазволілі пакрытыкаваць сацыялістычны рэжым. Гэта быў час кіравання савецкай імперыяй Юрыем Андропавым, старшынём КГБ — структуры, якую яшчэ са сталінскіх часоў сапраўды баяліся. Здавалася, што з іншадумствам скончана самым радыкальным і паспяховым чынам і зараз ужо нішто не перашкодзіць камуністам з Крамля пабудаваць самую „магутную і квітнеючую” дзяржаву ў свеце. Прайшло толькі пару гадоў і ў красавіку 1985 года ўся гэтая ўяўная магутнасць абрынулася нібы картачны домік, бясслаўна рассыпалася ў пыл. Савецкі Саюз сканаў у пакутах і смуродзе.

Але гісторыя нічому не вучыць многіх. Ужо ў нашы дні, амаль праз трыццаць гадоў пасля андропаўшчыны, кіраўнік і ідэолаг Рэспублікі Беларусь публічна заяўляе пра вяртанне гэтай замшэлай цемрашальскай дактрыны. І словы не разыходзяцца з жыццём. Кожны грамадзянін Беларусі мусіць быць узяты пад татальны кантроль. Жорсткая дысцыпліна на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF