Ніва № 21 (2871), 22 мая 2011 г.

Нашай „Ніве” — 55

Міра ЛУКША

У падобным крузе людзей, для якіх беларускае слова вельмі важнае і з падобнай мэтай — адзначання шматгоддзя выдавання тыднёвіка беларусаў у Польшчы, сустрэліся мы пяць гадоў таму, ды круг жывых аратых на роднай ніве змяльчэў па прычыне часу. Ды ўсё разам з намі ўсе галоўныя рэдактары, пачынаючы ад Георгія Валкавыцкага, які ў 1956 годзе, 4 сакавіка, выдаў першы нумар тыднёвіка на роднай мове. „Ніва” — як і ля сваіх вытокаў, імкнецца папаўняць архіў памяці перш за ўсё падляшскіх беларусаў. Наша мэта — захаванне беларушчыны.

— Шаноўныя госці „Нівы”, рэдактары, супрацоўнікі, карэспандэнты, — узяў уступнае слова галоўны рэдактар Яўген Вапа. — Цешуся па-сапраўднаму, што надалей беларускае, роднае слова яднае ўсіх нас тут прысутных, так як было гэта ля вытокаў узнікнення газеты ў 1956 годзе. Пасталелі мы на чарговыя гады, але з такой самай нецярплівасцю чакаем паху фарбы кожнага свежага нумара выдання.

Выступілі са словам найстарэйшыя працаўнікі „Нівы” і госці, зачытаны былі віншавальныя лісты ад мітрапаліта Савы і архіепіскапа Сімана. Ліст ад пасла РБ у Польшчы праф. Віктара Гайсёнка зачытаў дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі Аляксандр Карачун. Кветкі і віншавальныя гравяртоны ўручылі прадстаўнікі Радыё Рацыя, намеснік прэзідэнта горада Беластока Аляксандр Сасна, дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства Анатоль Вап і ўпаўнаважаны падляшскага ваяводы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF