Ніва № 20 (2870), 15 мая 2011 г.

Беларускі Трыянон

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

28 і 29 красавіка ў Беластоку адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя на тэму „Рыжскі трактат 1921 г. у кантэксце ваеннай і палітычнай гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы”, ладжаная Цэнтрам грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь, Інстытутам гістарычных даследаванняў Беларусі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і нашым Беларускім гістарычным таварыствам.

Рыжскі трактат ад 18 сакавіка 1921 года, які быў заключаны між Польшчай і бальшавіцкай Расіяй, абодва бакі палічылі прыніжальным, бо не задавальняў іхніх маштабных мэтаў. Мэтай бальшавікоў была ж заваёва цэлага свету, а прынамсі выхад на межы Расійскай імперыі з 1913 года. Мэтай жа Польшчы была адваёва ўсходніх граніц Рэчы Паспалітай з 1772 года. Можна нават сказаць, што для абодвух бакоў Рыжскі трактат стаў свайго роду Трыянонам.

Гэтае апошняе заключэнне на канферэнцыі не прагучала — гэта мая выдумка. Але слова Трыянон паявілася ў тэме аднаго з дакладаў, хаця ідэя не атрымала ў тым дакладзе — так я ўспрыняў — шырокага раздолля. Але што ж уласна той Трыянон абазначае? Трыянон гэта частка Версаля, дзе ў чэрвені 1920 года было падпісана мірнае пагадненне паміж дзяржавамі Антанты і Венгрыяй, якое вызначала новыя граніцы апошняй, якія пакідалі Венгрыі менш чым траціну яе даваеннай тэрыторыі. Такім чынам Трыянон стаў для Венгрыі сімвалам не толькі тэрытарыяльнага абсячэння, але агромнага прыніжэння яе буйнога мегаламанства. І гэты тапонім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF