Ніва № 20 (2870), 15 мая 2011 г.

АБ-БА: дыскусія пра Чарнобыль

Міра ЛУКША

Дыскусійны клуб Згуртавання бацькоў дзяцей вывучаючых беларускую мову АБ-БА збіраецца найчасцей у Пачатковай школе н-р 4 у Беластоку па вуліцы Чанстахоўскай, 6 а. Некаторыя сустрэчы прыцягваюць у сядзібу клуба АБ-БА проста тлумы зацікаўленых тэмай або асобай аўтара або дакладчыка. 29 красавіка ў праграме апынулася прэзентацыя фільмаў „Чарнобыльцы” Юрыя Каліны і кракаўскага публіцыста Лешка Валосіка ды „Атамны Астравец” Міколы Ваўранюка ды размова з аўтарамі.

Юры Каліна, гісторык па адукацыі, рэдактар праграмы „Беларускі тыдзень” Беластоцкага аддзела Польскага тэлебачання, аўтар шматлікіх рэпартажаў і дакументальных фільмаў, прэзентаваных на многіх фестывалях праграм тэлебачання і дакументальных. Фільм „Чарнобыльцы” здабыў узнагароду Гран-пры ў Журналісцкім конкурсе праграмаў з глыбінкі ў Арота і спецыяльную ўзнагароду ў IV Міжнародным фестывалі фільмаў і рэгіянальных праграм „U siebie” ў Кракаве, атрымаў узнагароду Гран-пры Міжнароднага конкурсу, сарганізаванага Асацыяцыяй еўрапейскіх рэгіянальных тэлебачанняў Circom Regional. У творчым даробку Юрыя Каліны больш за 100 фільмаў.

— Галоўныя тэмы ў маёй фільмавай творчасці кранаюць нацыянальныя ды рэлігійныя меншасці ў Польшчы і за мяжой, паколькі я сам праваслаўны беларус, — заяўляе Юры Каліна.

Чарнобыльцы” — гэта расказ пра жыхароў забруджанай радыяцыяй зоны: тых, якія там жывуць і тых, хто быў прымушаны яе пакінуць. Спачатку Лешак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF