Ніва № 20 (2870), 15 мая 2011 г.

Хвалазвонна ў Супраслі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Багдан Бярозкін з царквы іконы Багародзіцы Усіх тужлівых радасць у Мінску ды Павел Шымчук з Супрасльскага прыхода святога Іаана Багаслова сталі галоўнымі лаўрэатамі ІІ Міжнароднага фестывалю царкоўнага званарства „Абвяшчае, усхвальвае, склікае” ў Супраслі. У сёлетнім выпуску гэтага агляду (30 красавіка — 1 мая) прыняло ўдзел дваццацёра званароў, між іншым з Беластока, Сямятыч, Гайнаўкі і Варшавы. Сёлета прыехалі і замежнікі: з Беларусі і Расіі.

На званіцы мужчынскага манастыра Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі свае ўмеласці рэкамендавалі таксама паругадовыя адэпты званарскага мастацтва, таксама ў першы раз дзяўчаты. Гэты фестываль — адзіная такая падзея ў Польшчы. Галоўным арганізатарам свята з’яўляецца супрасльскі Музей ікон, аддзел Падляшскага музея ў Беластоку. Летась ён не адбыўся, паколькі яго дата зышлася са смаленскай авіякатастрофай. Меў у той час ён адбыцца пару гадзін пасля трагедыі, таму адмовіліся ад конкурсу, а адбыліся толькі званарскія майстар-класы. Як сказала цяпер дырэктар супрасльскага аддзела Крыстына Ставэцкая, чарговы раз мэтай мерапрыемства было перш за ўсё культываванне заміраючай, а ўнікальнай творчасці царкоўнага званарства, а сёлета таксама параўнанне традыцый званення: польскай, расійскай ці беларускай. У журы сёлетняга конкурсу засядялі м.інш. супрасльскі епіскап Грыгорый і адзін з найвышэйшага класу расійскіх знаўцаў царкоўнай музыкі выконванай на званах, шматгадовы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF