Ніва № 20 (2870), 15 мая 2011 г.

У каралеўстве гафту і карункі

Аляксей МАРОЗ

Першы раз да конкурсу „Гафт і карунка”, што ўжо пяты раз ладзіцца Гайнаўскім домам культуры для жыхароў Гайнаўскага павета, прыступілі ў гэтым годзе народныя рукадзельнікі і аматары больш сучаснага мастацтва з Бельскага павета, а суарганізатарам мерапрыемства стаў Музей у Бельску Падляшскім.

— Гэта я сёлета і ў мінулым годзе ў конкурснай камісіі запрапанавала, каб жыхары нашага павета прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве, — заявіла дырэктар Музея ў Бельску Падляшскім Аліна Дэмбоўская. — У Бельскім павеце не ладзіліся яшчэ такога роду конкурсы і паявілася добрая нагода запрэзентаваць народнае рукадзелле і працы з сучаснымі матывамі з нашага рэгіёна.

Хаця з Бельшчыны прыступіла да конкурсу намнога менш удзельнікаў, чым з Гайнаўшчыны, то паявілася перад імі нагода спраўдзіць свае мастацкія ўмеласці ў час конкурснага змагання і рукадзельнікі з Бельскага павета дабіліся пераможных месцаў.

— Нядаўна патэлефанавалі нам з Сямятыч і выявілі ахвоту далучыцца да нашага конкурсу, дык, можа, можна было б наладзіць у нас і ваяводскі конкурс, — цешыцца Зінаіда Якуць з Гайнаўскага дома культуры, адказная за арганізацыю мерапрыемства. — Аднак, пакуль няма планаў на пашырэнне конкурсу.

Конкурсную выстаўку адкрыў 29 красавіка ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы выконваючы абавязкі дырэктара ГДК Расціслаў Кунцэвіч (былы дырэктар ГДК Андрэй Скепка яшчэ восенню быў выбраны на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF