Ніва № 20 (2870), 15 мая 2011 г.

Алег Рудакоў: у Іркуцку з беларусамі цікава

Уладзімір ЛАПЦЭВІЧ

Беларусы ў Сібіры, у прыватнасці на тэрыторыі сучаснай Іркуцкай вобласці, пачалі з’яўляцца 100 гадоў таму. У той час прэм’ер-міністр Расійскай імперыі Пётр Сталыпін распачаў аграрную рэформу, сэнс якой быў у перасяленні вызваленых ад прыгоннага права, але беззямельных сялян, на сібірскія землі, дзе тыя маглі вольна жыць і працаваць, атрымаўшы зямлю ва ўласнасць. Так паўсталі ў Сібіры цэлыя вёскі беларускіх перасяленцаў, якія здолелі дагэтуль захаваць у той ці іншай ступені мову, традыцыі і культуру сваіх продкаў. На цяперашні час беларусы ў тых мясцінах аб’яднаны ў Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Узначальвае яго Алег Рудакоў, які напачатку мая завітаў па прыватных справах у Магілёў.

Ян Чэрскі, выхадзец з дваран Верхнядзвіння, у свой час удзельнічаў у паўстанні Кастуся Каліноўскага. За гэта царскі ўрад саслаў яго ў Сібір. Але такое выпрабаванне стала яму штуршком да навуковай дзейнасці. Чэрскі займаецца самаадукацыяй і адкрывае возера Байкал цэламу свету. „Да Чэрскага ніхто не ведаў, што гэта за возера, як яно ўтварылася, як змяняецца. Не было нават яго дакладнай карты”, — сцвярджае старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алег Рудакоў. Чэрскі абышоў амаль усё возера, напісаў 97 навуковых прац і стаў знакамітым вучоным. І потым, калі царскія ўлады дазволілі яму жыць і працаваць у Санкт-Пецярбургу, ён зноў паехаў у Сібір (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF