Ніва № 20 (2870), 15 мая 2011 г.

Паслядоўная непаслядоўнасць

Міраслаў ГРЫКА

Пачуццё нянавісці роўна моцна спалучае з асобай, як каханне. Аднак на небасхіле гэтай малой і, скажам шчыра, досыць паскуднай планеткі, якая завецца чалавекам, любоў, калі выплывае са здаровых крыніц, ёсць як прамяністы і заўжды адкрыты на свой працяг цыкл узыходзячага і заходзячага Сонца; нянавісць затое, падобна як апантанае каханне, гэта толькі каметы, што кружачы па сваіх эліпсах па закароткім радыусе выхінаюцца з ценю асобы і западаюць у цень, выхінаюцца і западаюць... Адным словам: вар’яцтва!

Ці ёсць людзі, якія па прычыне нянавісці або абажэння да спадара Лукашэнкі дакранаюцца да вар’яцтва? Не ведаю. Ды пэўна ёсць, калі генерыруе ён вакол сябе столькі крайніх эмоцый. Бо тое, што прэзідэнт культурнага ўсё ж народа паказвае ўсяму свету жэст во такі (што быццам бы з яго такі во горды беларус!) або што трактуе сваіх землякоў як гурт бяздумных бараноў — не павінна весці да шаленства, толькі да пагарды.

Мы не ведаем, што сапраўды адбываецца ў галаве чалавека, напрыклад, спадара Лукашэнкі. Не ведаем нават, што адбываецца ў нашай уласнай. Гаворым адно, думаем другое, а робім трэцяе. Пасля здзіўляемся, што нічога не складваецца ў талковую цэласць. Яшчэ паўбяды, калі нашае здзіўленне спрабуем выказаць — тады штосьці мо скумекаем. Няшмат. Ды ўсё ж. Хоць адны словы гэта замала — чакаем ад іх, што ўверагодняцца ў пачыне. А гэтае, што інтуітыўна ўсведамляем, нярэдка інспіруюць выпадковыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF