Ніва № 20 (2870), 15 мая 2011 г.

Велікодныя пісанкі з даліны Буга

Міра ЛУКША

Адзначанне дваццаціпяцігоддзя дзейнасці Музея малой айчыны ў Студзіводах і VIII Падляшска-Палескі фестываль „Там по маёвуй росі”, пры супрацоўніцтве Гміннага асяродка культуры і адпачынку ў Мельніку пачаліся ў суботу 30 красавіка. Аматары роднай песні і традыцыі сабраліся на вялікім падворку музея ў старадаўняй мяшчанскай падбельскай вёсцы.

— Хрыстос воскрэсе! — прывітаў гледачоў Дарафей Фіёнік. — Традыцыйна ўжо песняй „Там по маёвуй росі” пачынаем мы фестываль. Песню заспявала „Жэмэрва”— мая сястра Аня Фіёнік, мой сын Максім і сын Ілья. І ўся выстава — „сямейная”. Бо да гэтай выставы — „Надбужскіх пісанак” я рыхтаваўся пару добрых гадоў. І сёлета споўнілася мая мара, прыступіў да тэмы і пару месяцаў „з галавою” быў у гэтых пісанках. Гэтая выстава крыху вяртае мяне да каранёў. Уся мая сям’я па тату паходзіць з над Буга. Мая бабуля Наталля Пура са Станковіч, тата мой з Раманоўкі. Раманоўка, Станковічы, Кудэлічы, Паўловічы, Шумілаўка, Турна, Сямятычы — тут усюды мой род. На праваслаўных могілках каля замка ў Мельніку спачываюць мае прадзеды. Гэта як асабістае падарожжа ў бок маіх продкаў. Пісанкі з’яўляюцца нашым зваротам да продкаў. Мельнік, так як і Бельск, з’яўляецца пачаткам маёй цывілізацыі. І тут, і там распісвалі пісанкі, якія з’яўляюцца запісам вечных і немінаючых праўдаў, і тут, і там тую кнігу запісвалі адным і такім жа пісаком — стугаўкаю. Традыцыйныя пісанкі маюць тут і там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF