Ніва № 19 (2869), 8 мая 2011 г.

Фестываль фестываляў (2)

Размова з Міколам Бушко, дырэктарам Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2011”, старшынёю Фонду „Царкоўная музыка”

Ніва”: — Як нарадзілася задума, каб у рамках Фестывалю царкоўнай музыкі спалучыць ідэі хрысціянства, ісламу і юдаізму?

Мікола Бушко: - Такая сутнасць нашага фестывалю. Лічым, што царкоўная музыка можа выконвацца ўсімі, хто гэтага прагне. Немагчыма было адмовіць хору з Ізраіля ці хору з Казахстана, у якім спяваюць мусульмане, ці грэка-каталіцкім харам або тым, у якіх спяваюць стараверы. Мабыць, калі б мы не былі свецкім мерапрыемствам, дык вязалі б нас нейкія каноны або часта інтэрпрэтацыя канонаў канкрэтнымі людзьмі, або сітуацыя вынікаючая з падыходу канкрэтных людзей, іх амбіцый ці ўзаемных адносін. Урэшце ж падзел хрысціянства на ўсходняе і заходняе гэта таксама вынік адносін паміж людзьмі. Нельга закрыць царкоўную музыку перад тымі, хто хоча яе выконваць, так як нельга забараніць камусьці маліцца. Маліцца можа кожны і ўсюды. Таму як непаразуменне трактуем папрокі, што наш фестываль арганізуецца ў канцэртнай зале. У тым, што царкоўная музыка з’яўляецца малітвай, ніхто не сумняваецца, так як у тым, што маліцца можна ўсюды. Дарэчы, пацвярджаюць гэта арганізатары Гайнаўскіх дзён царкоўнай музыкі, у рамках якіх частка фестывалю адбываецца ў белавежскай жвіроўні. Адкуль такі падыход? Вынікае гэта таксама з таго, што фестываль з’яўляецца свецкім мерапрыемствам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF