Ніва № 19 (2869), 8 мая 2011 г.

Аляксандр Ляўчук

Віктар БУРА

Аляксандр Ляўчук, сын Лукаша і Юліі, нарадзіўся 21 жніўня 1927 года ў Тыневічах-Вялікіх у гміне Нарва. Бацькі яго гаспадарылі на трох гектарах.

„Было нас трое. Наймалодшы брат Пётр, пасля сястра Кася і я, Аляксандр, — расказвае наш герой. — У школу я хадзіў у Тыневічах, была чатырохкласная. Калі мне было 14 гадоў, пайшоў я вучыцца ў школу ў Нарве. У гэтай школе кончыў я пяты клас. 3 сакавіка 1943 года, мне было тады 15 гадоў, солтыс нашай вёскі вызначыў мяне на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Солтыс, Сіман Лаўрынюк, спісак каго выслаць складваў сам. Нас было каля трыццаці асоб. Да Бельска везлі нас на вазах. Гэтую калону арганізаваў таксама солтыс. Нас праводзілі найбліжэйшыя, родныя. У Бельску нас пагрузілі ў таварны вагон і адправілі ў Нямеччыну. У вагонах было цесна, не было туалетаў. Цягнік спыніўся на станцыі Растэнбург (Kętrzyn). Завезлі нас на пляц агароджаны калючым дротам, вакол стаялі ўзброеныя немцы. Чакалі мы там на гэтак званых купцоў. Праз дзень пачалі нас выбіраць прыбыўшыя ўладальнікі маёнткаў, але ўсіх нас не перабралі. Асталося нас шэсць асоб. І нас зачынілі ў нейкую юрту. І там мы чакалі свайго пана. Па мяне мой пан прыехаў на брычцы. Называўся ён Бэйжэнам, імя не памятаю, яму было каля сямідзесяці гадоў. Калі прыехалі, мяне добра накармілі. Гаспадар меў 120 гектараў зямлі, распаложанай вакол яго сядзібы. Гадаваў 6 коней, 8 кароў, свіней, качак, курэй і ўсяго патроху. Яго сын быў на фронце пад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF