Ніва № 19 (2869), 8 мая 2011 г.

Вясковыя сапёры

Пётр АХРЫМЮК

Калі толькі нямецкія сапёры, узарваўшы дарожныя масты на рацэ Нараўцы і замініраваўшы рачныя пераезды і брады, выехалі са Старога Ляўкова, то ўжо на другі дзень мясцовыя сапёры, якіх называлі мянушкамі Грышка „Рамень”, Васіль „Бабачкі” і практыкант Казік „Сапёр” узяліся за размініраванне пад’езда на мост Емяльяна і пераездаў цераз раку Нараўку. Супрацьтанкавыя міны пасля адлучэння дэтанатараў паклалі ў гурбу побач узарванага моста і пра свой учынак паведамілі камандзіру наступаючага савецкага войска. Савецкія сапёры з дапамогай мінашукальнікаў праверылі, ці мясцовыя сапёры акуратна размініравалі тэрыторыю.

На месцы ўзарванага моста сапёры пабудавалі новы нізкі драўляны мост, дзе маставая пліта ўзвышалася над люстрам вады на паўтара метра. Цераз гэты мост у напрамку мястэчка Нарва перайшлі пяхотныя калоны і лёгкія машыны. Побач моста, цераз пераезд, пераехалі рэчку тры танкі Т-34, якія грэбляй мелі ехаць у напрамку Ахрымоў і далей цераз пушчу да дарогі з Нараўкі ў Нарву. Адзін танк ехаў па грэблі, а другі лугам побач, і, праехаўшы каля ста метраў засеў, у балоце. Танкісты спешна прывезлі з раскіданай клуні драўляныя дылі, з якіх паклалі насціл пад танк. З трэцяга танка падчапілі да застраглай машыны канат і з дапамогай лябёдкі выцягнулі яго з балота. Два танкі вярнуліся назад і паехалі ў напрамку Лешукоў, а трэці паехаў грэбляй у намечаным раней напрамку. Дарога з Ахрымоў у пушчу таксама была замініравана. Яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF