Ніва № 19 (2869), 8 мая 2011 г.

Залаты юбілей айца Яўгенія

Гутарка з настаяцелем Пасынскага прыхода айцом Яўгеніем СУШЧОМ

Спачатку можа слоў пару пра Вашу біягряфію...

— Нарадзіўся я ў Орлі 10 мая 1961 года. Тата Фёдар, мама Лідзія; тата з Кошкаў, мама з Левак. І ў Леўках правёў я сваё дзяцінства — найпрыгажэйшы перыяд жыцця — побач мамы, побач таты, якія мне памагалі, думалі за мяне, а маёй задачай была навука. Але апрача яе было яшчэ шмат абавязкаў. Мы, вясковыя дзеці, мусілі многа памагаць бацькам. Тата ездзіў на працу, у бельскі ГС — увесь час, колькі сягае мая памяць. А я мусіў памагаць — пасвіць кароў, касіць, накідаць фуру гною, прывезці бульбу, прывесці кароў, завезці бітоны малака... Але не толькі я гэта рабіў, усе дзеці ў наш час памагалі бацькам. І было вялікай праблемай, каб мама пусціла вечарам на вуліцу вырвацца. Бо трэба было і салому чысціць на маты, бо не было граша. У нас, у Леўках, ткалі маты, у іншых вёсках каробкі рабілі, і ад тых мат быў большы даход чым з гаспадаркі. Тата ўставаў у дзве гадзіны ночы, перад работай, і ткаў маты, бо за мату плацілі сорак два злоты. Многія цераз тыя маты ўсталі на ногі, машыны пакуплялі, дамы пабудавалі, гэта была вялікая падмога.

Вядома, дзяцінства з’яўляецца найпрыгажэйшым перыядам жыцця, найбольш бестурботным, але наша пакаленне, тое, што нарадзілася пасля вайны, у 1950-я і 1960-я гады — у 1980-я гады ўжо мала дзяцей на вёсках радзілася — мы сапраўды вельмі многа рабілі. Былі і радасці, бо нас на вёсках (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF