Ніва № 19 (2869), 8 мая 2011 г.

Хвосцік найважнейшы

Міраслаў ГРЫКА

Пытанне хвосціка — справа сур’ёзная. Гэта не нейкі там хвост ці клапатлівы дадатак. Давайце возьмем такога ката... Ды што там кот! Не корміць нас ён і не бароніць, адным словам дармаед — адно жарэ, спіць, і час ад часу палашчыцца да нашых далоняў. Дык за што мы любім катоў? Дык за тое, што яны ёсць! А можа іншы прыклад — хвост каня. Ці не захапляе нас пільнасць, з якой адганяе ён аваднёў і мух, калі тым часам конь стаіць і жуе? Так вось бачым, што хвост і яго носьбіт гэта два розныя індывіды. Адзначым прытым, што г.зв. рухлівасць каня налічвае 210, значыць, што якраз столькі суставаў спрычыняецца да конскага варушэння, прычым хваста — аж 51! Падобныя прапорцыі знаходзім у катоў ці сабак. Чалавек папраўдзе хваста не мае, ды не зашкодзіць прывесці крыху даных пра яго шкілет. Агулам у нас няшмат больш спалучэнняў касцей чым у каня, бо 250. А аб рухлівасці плячэй (разам з плечавым рамянём) вырашаюць 72 суставы, а толькі далоняў — 96. А наконт далоні, дык цыкл рысункаў пз. „Чатыры ступені жорсткасці” Уільяма Хогарта паказвае, якім рафінаваным інструментам з’яўляецца чалавечая рука і заадно якой бестыяй ёсць карыстаючыся ёю чалавек. У адной з прац мастак вырысоўвае раструшчаныя галоўкі катоў, іх распятыя карпусы, распоратыя жывоцікі і, з дзіўна чуллівай усхваляванасцю, іх хвосцікі, якія пакутліва працягваюцца да акрываўленых далоняў катаў. Аднак твор Хогарта, які тварыў у XVIII стагоддзі і перакрочыў тупыя межы ўражлівасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF