Ніва № 19 (2869), 8 мая 2011 г.

Ой хадзілі валакальнікі ў Крынках

Міра ЛУКША

У Крынках „У добрай кампаніі”, у бібліятэцы, сустракаюцца амаль штомесяц і часцей усе зацікаўленыя родным, запрошаныя згуртаваннем „Terra incognita” і яго партнёрам — Згуртаваннем Сакольшчына. Іаанна Чабан і Галена Пухальская, яны ж і гурт „Зараніца”, крохкія ды моцныя дзяўчаты, стараюцца разварушыць асалавелыя Крынкі. У гэты раз (28 красавіка) запрасілі пазнаёміцца з велікодным абрадам валокання.

— Хочам наблізіць вам крышыну даўнягага, багатага, культурнага вобразу нашых вёсак, — запрашае старшыня Іаанна Чабан. — Матэрыялы, якія вам прадстаўляем, паходзяць з навакольных вёсак — Крушынян, Піражкоў, Белагорцаў, Паўднёвага Вострава, Азяран, Ласінян. Вельмі дзякуем асобам, якія цёпла прымалі нас у сваіх хатах і схацелі падзяліцца з намі, часам ужо цяжкімі для прыгадання па прычыне часу, успамінамі: спадарыням Марыі Кулакоўскай, Надзеі Алекшы, Любе Цітка, спадарству Слесарчыкам, Дарожкам і Кучынскім. На жаль, людзі, якія часта маюць чым падзяліцца, так хутка адыходзяць. Мы карыстаемся апошнім шанцам уратаваць забытае. Стараемся хоць на хвіліну перанесці вас у час, які ўжо ніколі не вернецца. Можа для некаторых з вас будзе гэта вяртанне ў дзяцінства, аднак для большасці гэта ўжо сустрэча з невядомым.

Прэзентацыя велікоднага абраду на Крыншчыне, пачынаючы ад святкавання ў храме, суправаджалася велікоднымі песнямі, вядомымі ўсімі хрысціянамі і ў наваколлі.

— У пачатках (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF