Ніва № 18 (2868), 1 мая 2011 г.

Фестываль фестываляў

Размова з Міколам Бушко, дырэктарам Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2011”, старшынёю Фонду „Царкоўная музыка”

Ніва”: — Чаму, на Вашу думку, царкоўная музыка — як Вы яе назвалі — нябесная?

Мікола Бушко: — Царкоўная музыка гэта малітва. Музыка з’яўляецца аправай слоў накіраваных Госпаду, у нябёсы. Часта яе аўтарамі з’яўляюцца невядомыя людзі, а аказваецца, што за ёю стаяць і вялікія аўтары. Кожны з аўтараў такой музыкі быў і ёсць свядомым, што гэта дадатак да малітвы і што гэта спосаб выказвання сваіх пачуццяў да Госпада і святых. Таму царкоўная музыка можа быць трактаваная як нябесная музыка. Гэтая музыка была не толькі ствараная пры пачатку хрысціянства, ствараюць яе і кампазітары сённяшняга часу (а сучаснікі часта апярэджваюць свой час), і іх музыка трактуецца свецкімі людзьмі таксама як галіна мастацтва з высокімі мастацкімі, эстэтычнымі і духоўнымі каштоўнасцямі. Ствараная сёння часта бывае незразумелай сучаснікамі як кожная навінка. Тое, што сёння лічым класікай царкоўнай музыкі, у час яе стварання было авангардысцкім і не заўсёды адабралася тагачаснымі вернікамі, а нават іерархамі Царквы. Што дзіўнае, некаторыя творы, напрыклад Чайкоўскага, які сёння лічыцца класікам, не выконваюцца поўнасцю ў час літургіі. Мабыць, маё выказванне выходзіць за межы пытання, але наш фестываль прапагандуе і прадстаўляе музыку царкоўную, ды не ў літургічным сэнсе. Ад пачатку не быў гэта фестываль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF