Ніва № 18 (2868), 1 мая 2011 г.

У беларускай літаратуры няма дому

Ганна КАНДРАЦЮК

Вясной святло зусім іншае. Яно лагоднае. Не, інакш. Яно галаграмнае. Яно набывае новыя аб’ёмы, новую глыбіню. У яго можна увайсці й знікнуць. Заблу-каць, за-блу-каць... у празрыстасці...

Беларускі чацвер з Алесем Аркушам пачаўся чытаннем фрагмента яго прозы з кніжкі «Брызгалаўка», выдадзенай у 2009 годзе.

Сама сустрэча ў асноўным датычыла літаратурных працэсаў канца ХХ стагоддзя. Тыя, хто прыйшлі на сустрэчу з рэдактарам часопіса «Калоссе», журналістам Радыё Рацыя, заснавальнікам прэміі «Гліняны Вялес», былі ўражаны як многа можа зрабіць адзін сціплы чалавек. Алесь Аркуш як агню пазбягае самапрэзентацыі і ўсякіх феерверкаў вакол сваёй асобы. Таму сустрэча на кафедры была для некаторых адкрыццём.

— Тры гады ведаю асабіста чалавека і толькі сёння даведаўся хто ён, — сказаў пасля вечарыны адзін удзельнік.

* * *

Алесь Аркуш асабіста ўдзельнічаў у працэсе ўзнікання новай, апазіцыйнай да савецкай, беларускай літаратуры. Свядома будаваў яе прастору, змагаўся з яе абсурдамі і недарэчнасцямі. Як таленавіты празаік і паэт свой патэнцыял у вялікай меры прысвяціў менавіта працэсу будавання «літаратурнага дому» і прамоцыі сяброў па пяру.

— За часоў БССР літаратура была дзіцём на выхаванні дзяржавы. У 1980-я гады мы пачалі думаць пра нейкую самастойнасць. Пачалося ад літаб’яднання «Тутэйшыя». Памятаю як з Алесем Бяляцкім мы пайшлі да Ніла Гілевіча, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF