Ніва № 18 (2868), 1 мая 2011 г.

З індэксам на індэксе

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Стыпендыяцкую праграму імя Кастуся Каліноўскага для студэнтаў з Беларусі трэба было б дэпалітызаваць. Польшча павінна выступіць з доўгатэрміновай праграмай, пры ўтрымліванні тае палітычнай форткі так, каб не толькі палітычна рэпрэсаваныя студэнты маглі штудзіраваць у Польшчы, але ўсе, якія хочуць, пасля выканання адпаведных патрабаванняў. Павінны яны таксама мець магчымасць праходзіць стажыроўку ў польскіх установах, прадпрыемствах. Гэты кампанент лічу ключавым у стыпендыяцкай праграме, — такое перакананне выказаў дэпутат Роберт Тышкевіч, старшыня парламенцкай групы па справах Беларусі.

Гэтыя словы прагучалі ў час сустрэчы Na indeksie, czyli sytuacja białoruskich studentów, сарганізаванай галоўным чынам Міжнароднай асацыяцыяй студэнтаў юрыстыкі „Elsa” ў беластоцкім Цэнтры імя Людвіка Заменгофа. Апрача дэпутата Тышкевіча і студэнтаў юрыдычнага факультэта Універсітэта ў Беластоку і студэнтаў, прыехаўшых на беластоцкія вучэльні з Беларусі ў выніку рэпрэсій у сваёй краіне, прынялі ў ёй удзел кіраўнік тэлеканала „Белсат” Агнешка Рамашэўская-Гузы, юрыст Хельсінскага фонду правоў чалавека Малгажата Шулека, сакратар Згутавання „Ініцыятыва Вольная Беларусь” Лукаш Граеўскі і адзін са стваральнікаў Руху „За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча — Алесь Зарэмбюк. Сустрэча пачалася паказам рэпартажу, зрэалізаванага беластоцкім аддзелам Польскага тэлебачання для тэлеканала „Белсат”: Reality show — wybory. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF