Ніва № 18 (2868), 1 мая 2011 г.

Гайнаўшчына: ізноў праблемы пушчы

Аляксей МАРОЗ

Калі перад самаўрадавымі выбарамі Рады Нараўчанскай і Гайнаўскай гмін прагаласавалі супраць прапанове павелічэння Белавежскага нацыянальнага парку (БНП), згодна з Белавежскай праграмай развіцця, многія жыхары вёсак разлічвалі, што прынамсі на нейкі час дыскусія ў гэтай справе прыціхне. Аднак асяроддзі, якія змагаюцца за строгую ахову Белавежскай пушчы, а якія нашае насельніцтва ўмоўна называе эколагамі, перанялі ініцыятыву і сталі збіраць подпісы пад праектам змены закону аб ахове прыроды.

Прадбачваецца ў ім між іншым, што ў справах павелічэння нацыянальных паркаў будуць толькі брацца пад увагу выказванні мясцовых самаўрадаў, але не будуць яны ўжо вырашальнымі і парк будзе можна пабольшыць нават пры адмоўным стаўленні гмінных, павятовых ці ваяводскіх радных. Мае суразмоўцы звярталі ўвагу, што подпісы пад грамадзянскім праектам часта збіраліся, спасылаючыся на неабходнасць спынення ў Белавежскай пушчы высечкі старых дрэў. Галасамі ўсіх сеймавых клубаў законапраект аб ахове прыроды быў накіраваны на разгляд сеймавымі камісіямі. На Гайнаўшчыне гаворыцца, што законапраект карыстаецца падтрымкай урада РП, аднак мясцовыя прадстаўнікі кааліцыйных партый пераконваюць, што законапраект толькі разглядаецца ўрадам, які яшчэ не вызначыўся ў гэтай справе.

— Новы законапраект у справе аховы прыроды гэта крок назад. Хаця абяцаюць нам, што не падтрымаюць ініцыятывы эколагаў, то ўсе сеймавыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF