Ніва № 18 (2868), 1 мая 2011 г.

Прамысловасць ці турызм?

Размова з нававыбраным восенню мінулага года бурмістрам Гайнаўкі Ежы Сіракам.

У гэтым годзе адзначаем 60-годдзе прысваення Гайнаўцы гарадскога права. Як бы Вы ацанілі гэты перыяд, маючы на ўвазе шанцы Гайнаўкі і іх выкарыстанне?

— Несумненна Гайнаўка выкарыстала шанцы, якія паявіліся ў апошніх 60 гадах як у галіне развіцця прамысловасці, так і развіцця інфраструктуры і жыллёвага будаўніцтва. Самы бурны рост прамысловасці, у галоўным дрэваапрацоўчай, адбыўся ў 1950-1970-х гадах, калі былі створаны новыя месцы працы, лічаныя ў тысячах. Апошнім часам разбудоўваецца гарадская інфраструктура. Гайнаўка — павятовы горад і гэта таксама дае дадатковыя шанцы развіцця.

Афіцыйнае святкаванне пачалося 25 сакавіка з прэзентацыі ў ГДК гісторыі горада і мастацкіх выступленняў. Ці ў святкаваннях, прадбачаных у 2011 годзе, многа месца будзе адведзена беларускай культуры?

— Я не ўяўляю Гайнаўкі без беларускай культуры і таму яна будзе прысутная ў час святкаванняў. У гэтай справе больш падрабязна зарыентаваныя працаўнікі Гайнаўскага дома культуры. Аднак мы таксама адкрытыя на новыя прапановы з боку беларускіх арганізацый, якія хацелі б уключыцца ў святкаванні.

У ГДК працуе выстаўка праектаў гербаў горада Гайнаўкі, выкананых дашкольнікамі і вучнямі гайнаўскіх школ. Ці не прадбачваецца змена герба горада?

— Калі будуць прапановы ад жыхароў горада, каб памяняць герб, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF