Ніва № 18 (2868), 1 мая 2011 г.

Усё лесам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З акон поезда, які праязджае між прыпынкамі Рыгораўцы і Сухавольцы, у напрамку Вулькі-Выганоўскай распасціраецца зараз суцэльны малады лес. Нейкіх дзесяць гадоў таму вялікая частка таго абшару была пранізана доўгімі разорамі пасадкі. Нейкіх трыццаць гадоў таму абшар той наш вясковы люд угнойваў, араў, спрунжынаваў, баранаваў, абсяваў, абжынаў, шчодра паліваючы яго сваім потам. А пяцьдзесят пяць гадоў таму мо на тое поле выходзілі яшчэ брыгады мясцовых калгаснікаў пад нейкім мудрым кіраўніцтвам...

Ад чыгуначнага прыпынку Сухавольцы ў бок Вулькі-Выганоўскай грунтавая дарога пралягае цераз лес з абшырнымі яшчэ палянамі пад пасевамі; пачаткі таго лесу сягяюць верагодна таго часу, калі на вёсках узнімалася адплываючая ў гарады хваля вясковай моладзі. Карыстаючыся спрыяльнай прасторавай арыентацыі сонечнай пагодай кіруюся на разгалінаванні ў менш наезджаную дарогу ў напрамку налева ад Вулькі-Выганоўскай, па якой даходжу да тамашніх могілак; як пасля даведаюся, хаваюць там пакойнікаў з трох вёсак: самой Вулькі, Москаўцаў і Круглага. За могілкамі дарога з Вулькі-Выганоўскай у Кляшчэлі, шыракаватая, з грунтавым насцілам. У першай загарадзе тры кароўкі цешацца веснавым сонцам. Перасякаю вуліцу ў напрамку збудаванняў былога калгаса, даходжу да зоны рэзкага паху свіных адходаў. Загуменнай дарожкай, з якой відаць свежыя разваліны дзвюх саломай яшчэ крытах стадол, выходжу на асфальтоўку ў напрамку Маліннік, якая ў Вульцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF