Ніва № 18 (2868), 1 мая 2011 г.

Усе мы Муту

Міраслаў ГРЫКА

У час майго знаходжання ў Нью-Йорку тамашнюю прэсу абабегла вестка пра нейкага Муту з Гвіяны, свежаспечанага эмігранта, які пасля прыезду ў метраполію рашыў пашпацыраваць і... згубіўся на яе вуліцах. Знайшлі яго, крайне выматанага, праз пяць дзён, што можа здзіўляць, бо няблага гаварыў ён па-англійску і памятаў адрас сваёй кватэры. Адно што, як прызнаўся, саромеўся спытацца пра дарогу.

На жаль, выпадак Муту можа здарыцца кожнаму і неабавязкова ў далёкай Амерыцы. Доказам гэтаму — прыклад майго знаёмага, які купіў хату ў вёсцы. Прымроіў сабе ідылічнае жыццё пасярод мілых суседзяў. І не расчараваўся. Гэта сапраўды мілыя людзі, а прытым разбіраюцца ў палітыцы і гаспадарцы, што для адукаванага чалавека не без значэння, хоць задзіўляе яго ўзровень іх ведаў. Ну, але ж калі хтосьці цурком глядзіць усе тэлепраграмы, і тыя ранішнія для дзяцей, і з парадамі для земляробаў, і публіцыстычныя, якія паказваюць далёка за поўнач, дык нейкія веды здабывае. А спрабуй загнуць у чымсьці такога — а дзе ж там! Ён працытуе з памяці Бальцаровіча і нават скажа, хто з’яўляецца прэзідэнтам Гвіяны!

Тым часам мой знаёмы, калі наладзіў ужо добрасуседскія стасункі, рашыў, наіўны, забяспечыцца ў агародніну на натуральным угнаенні, яйкі ад пашчыпваючых траўку курак і да г.п. Зайшоў да першага з берагу земляка і пытаецца пра бульбу. „Як маю яе мець, калі не маю! — адказвае яму той. — Ды калі будзеш купляць сабе, дык і мне вазьмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF