Ніва № 18 (2868), 1 мая 2011 г.

Духоўны лейкоз

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ужо чвэрць стагоддзя пражылі беларусы пасля страшнай катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Папярэднюю такую трагедыю зазналі японцы падчас другой сусветнай вайны. Але там радыяцыя прыйшла ў выніку скідвання на Хірасіму і Нагасакі ядзерных бомбаў. У Беларусь гора прынёс „мірны атам”. Значная частка тэрыторыі нашай краіны, асабліва Палессе, аказалася забруджанай і непрыдатнай для жыцця, дзесяткі тысяч людзей атрымалі апраменьванне рознай ступені, тысячы дзяцей нарадзілася з рознай цяжкасці і характару паталогіяй. Тады яшчэ савецкая дзяржава пакінула людзей у бядзе. Многія ратаваліся самі. Напрыклад, бацькі знакамітай тэнісісткі Марыі Шарапавай экстранна выехалі з Гомельшчыны. Будучая маці была тады цяжарная, а Марыя нарадзілася ўжо на расійскіх прасторах. Шарапава не забываецца сваіх каранёў і час ад часу праводзіць дабрачынныя мерапрыемствы, дапамагае хворым чарнобыльскім дзецям. Але такіх як Шарапава няшмат. Бальшыні заможных людзей пляваць на людское гора і хваробы. А грамадскія дабрачынныя фонды, створаныя на золку суверэнітэту, даўно знішчаныя дзяржаўнай палітыкай. Цынізму гэтай палітыкі няма мяжы. Гэта яе праваднікі выганялі людзей на першамайскую дэманстрацыю пад радыяцыйны попел у 1986 годзе. Гэта яны садзілі радыеактыўныя воблакі з дапамогай авіяцыі на беларускія палеткі і паселішчы. Гэта яны хавалі і хаваюць дагэтуль праўду пра страшныя наступствы таго выбуху. Гэта яны пазбавілі магчымасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF