Ніва № 18 (2868), 1 мая 2011 г.

Слова, вобраз, прастора — упарадкаваны Космас братоў Кабацаў

Міра ЛУКША

Пазнаёміцца з творчасцю трох братоў Кабацаў, якіх род выводзіцца з Мінкоўкі ў Нараўчанскай гміне, запрасіла ўніверсітэцкая блібліятэка імя Ежы Гедройца. Выстава „Белавежская пушча — ікона прыроды” (жывапіс Віктара Кабаца) і выявы архітэктурных рэалізацый Яна Кабаца „Сакральная архітэктура” будзе працаваць да 15 мая. На адкрыцці 19 красавіка трэці — іх стрыечны, найстарэйшы брат Яўген Кабац (нар. у 1930 г. у Ваўкавыску), пісьменнік, дыпламат і перакладчык (з беларускай і італьянскай моў), старшыня Згуртавання еўрапейскай культуры, сказаў:

— Мы ходзім падобнымі шляхамі ў святой чарнарускай нашай зямлі. Адзін малюе храм пушчы, другі свяшчэннадзейнічае ў святыні слова, трэці — найвышэйшы, наймалодшы, будуе.

У нашым хаатычным свеце, у яго сумятні, варта прыпамінаць, што ёсць яшчэ духовае жыццё. Гэтая прэзентацыя трох храмаў у еднасці — еднасці слова, якое было ад пачатку, у бібліятэцы, якая таксама з’яўляецца храмам, — у вялікай і адкрытай святыні чалавечай думкі. Я не аратар, я — скрыба. Я як чалавек усходняга пагранічча, паміж Візантыяй і Рымам, мы тут дзе ёсць, паміж Міжземнамор’ем і Балтыкай, на скрыжаванні Еўропы. Адчуваем сваю славянскасць і прыналежнасць да заходняга свету. Хто не разумее суседа — не разумее сябе самога. Мы тут сярод братоў. Пушча на карцінах майго брата Віктара дваякая, часам населеная духам веры або іншых містычных сімвалаў, іншым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF