Ніва № 17 (2867), 24 красавіка 2011 г.

Язэп Варонка на радзіме

Ганна КАНДРАЦЮК

— Да гэтай пары Язэпа Варонку не ведалі ў Саколцы, — кажа Анрэй Гарбуз, намеснік старшыні аб’яднання „Сакольшчына”. Таму іх арганізацыя палічыла рызыкоўным ладзіць даклад у першы дзень красавіка.

— Мы падумалі, што нашае запрашэнне могуць палічыць жартам, як prima-aprilis, — прызнаецца мой субяседнік. — Бо ці магчыма такое, каб ніхто з жыхароў не чуў і не ведаў, што тут нарадзіўся прэм’ер-міністр? Каб пазбегчы такіх спекуляцый, мы перанеслі сустрэчу на іншы тэрмін.

— Асоба Язэпа Варонкі малавядомая нават беларускім гісторыкам, — удакладняе ўсю складанасць прафесар Алег Латышонак. — Такая важная і каларытная асоба павінна мець свой раман або фільм, а ён не дачакаўся нават грунтоўнай манаграфіі. Мы, напрыклад, не ведаем у якой вёсцы і сям’і ён нарадзіўся...

Думка, каб асветліць асобу Язэпа Варонкі нарадзілася ў крузе сяброў аб’яднання „Сакольшчына”. Спачатку цяжка было знайсці спецыяліста па гэтай тэме. У канцы выклік прыняў прафесар Алег Латышонак, які ўжо раней займаўся Язэпам Варонкам. Дзякуючы яму асоба прэм’ер-міністра была агучанна 25-га сакавіка ў час святкавання 93-й гадавіны БНР у Беластоку.

8 красавіка г.г. прафесар Латышонак прачытаў свой пашыраны даклад у кавярні „Ліра” ў Саколцы. Публіцы, якая ў прыстойнай кампаніі прыйшла і прыехала на сустрэчу, прапанавалі таксама дакументальны фільм Міколы Ваўранюка і Алега Латышонка пра беларускі шлях да незалежнасці. Такім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF