Ніва № 17 (2867), 24 красавіка 2011 г.

Субота за Бельскам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Інтэрнэт з’яўляецца магутным інфармацыйным сродкам, які дае стымулы для нечаканага адкрывання свету. Паглядзеўшы ў сеціве расклады язды аўтобусаў, падаўся я памяркоўнай суботняй раніцай з Беластока ў Бельск, каб там зараз перасесці на іншы курс — у Кнарыды, а далей па чаканай новай дарозе ў бок новай Ікеі. Паводле раскладу, аўтобус з Беластока меў заехаць у Бельск сем мінут да дзевятай, а ў дзевяць меў адправіцца аўтобус з Бельска. У Бельск заехаў я пяць мінут па дзевятай, агледзеў усе наяўныя там насценныя расклады і не знайшоў у іх таго, на які я меў спазніцца; значыць — калі б мой аўтобус прыехаў нават пунктуальна, то і так далейшай язды не было б. Што рабіць? Бывала, прыходзіў я пяшком у Бельск, чаму ж бы цяпер не памяняць напрамку і не вытаптацца з Бельска... У намечаныя раней Кнарыды з Бельска крыху далекавата, таму я падаўся спачатку ўздоўж чыгункі ў сонечным напрамку, з надзеяй, што далейшы напрамак пакажуць мне самі ногі.

Вуліца ўздоўж чыгункі завяла мяне ў тупік, ад якога была сцяжынка ўздоўж кволага раўчака. Сцяжынка тая падвяла мяне да збудавання з чатырох дашчаных сцен накрытых дымячай радзюжкай. Над гэтым збудаваннем высіўся шматсямейны жылы блок і, мабыць, нейкі яго гарадскі жыхар такім няхітрым вясковым чынам рыхтаваў сваю рукадзельную вяндліну пад надыходзячы Вялікдзень. За блокам раскрылася вуліца Студзіводская, якая і падказала мне далейшую хаду.

У Бельску шмат надпісаў на розных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF