Ніва № 17 (2867), 24 красавіка 2011 г.

Апаленая хата Юркі пасярод Трасцянкі

Міра ЛУКША

Пабеленая хата з 1914 года схавалася за трасцяным высокім плотам. І сама яна пакрытая трасціною — не дарам яна ў Трасцянцы. Амаль насупраць царквы. У гэты раз заходжу за прыадчыненую браму: на падворку ля ўчарнелага будынка стаіць надгарэлае старое піяніна. Зазіраю ў абваленыя вокны: на чорнай абгарэлай падлозе ляжаць жалезныя рамы ложка. На другім баку вуліцы з учарнелым тварам стаіць ля свае машыны спадчыннік гаспадароў дома нумар 137 у Трасцянцы. Падыходжу, пытаюся: „Вы Юрка Міхальчук?”.

Сёння красавік 2011 года, перад Вялікаднем. Восенню мінулага года, як і ўсе тры апошнія гады, меў ён

вялікія планы.

Прываблівае людзей праязджаючых па ваяводскай дарозе Гайнаўка — Беласток чыстым золатам бліскуючая брама, а перад ёю — крамка. Тутэйшыя вырабы прадае Кася Адамская, з Беластока, аднакласніца гаспадара. Людзі ідуць на прэзідэнцкія выбары, з тутэйшых мала хто падыдзе паглядзець што робіцца, затое чужыя спыняюцца, глядзяць тутэйшую цікавінку.

— У нядзелю тут спадар Юрка не бывае. Ён у Беластоку, — пані Кася сустрэлася з ім выпадкова. Ён рабіў штосьці файнае, яна — шукала працы.

Падыходзіць да ларка Вера Радзіванюк, мама Лены Добаш.

— Файно, што тут зрабілі? — пытаюся.

— А што мне? Мне гэта не шкодзіць і не імпануе. Чаму не, падабаецца, — бабуля яшчэ гаспадарыць, хоць зямля перапісана на дзяцей. Пра яе маму — „Паўлікаву”, пісала Галя Тапалянская ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF