Ніва № 17 (2867), 24 красавіка 2011 г.

Чорная масць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У Беларусі працягваецца чорны перыяд. Аналізуючы нашу гісторыю за апошнія трыста гадоў, міжволі задумваешся: а ці перапыняўся ён увогуле. Возьмем хоць бы час пасля завяршэння другой сусветнай вайны. Нібыта ўжо 65 гадоў Беларусь жыве пад мірным небам. Але што гэта было за жыццё? Спярша сталіншчына, з якой вынікаў таталітарны індустрыяльна-калгасны лад. У вёсцы людзі свету Божага не бачылі ва ўсіх сэнсах і душыліся на палетках з бульбай і лёнам. У гарадах таксама душыліся: у чэргах па дэфіцыт і цясніліся ў камунальных бараках. Потым надышоў „пярэдадзень” светлай будучыні, калі абяцалася, што беларусы першымі ступяць у камунізм. Для гэтага, праўда, патрабавалася першымі адрачыся ад усяго нацыянальнага, найперш ад сваёй мовы. Потым, калі савецкая імперыя ўжо загіналася, прыйшла афганская вайна. Крэмль і тут адвёў беларусам „пачэсную” ролю. Кожны з майго пакалення можа назваць па два-тры знаёмых ці сяброў, што загінулі там, у далёкім Афганістане, у чужой краіне, ці памерлі неўзабаве пасля вяртання дамоў, за чужыя і ганебныя інтарэсы. І толькі надышла перабудова — сапраўдная палітычная адліга, як грымнула новая вялізная бяда — чарнобыльская катастрофа, ад якой зноў жа найбольш пацярпела беларуская нацыя. Савецкі Саюз урэшце разваліўся, але гістарычны лёс адвёў нам ізноў толькі некалькі добрых гадоў на пабудову сваёй незалежнай дзяржавы. 1994 год у выніку першых і апошніх свабодных прэзідэнцкіх выбараў прынёс новы палітычны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF