Ніва № 17 (2867), 24 красавіка 2011 г.

Гораду Гайнаўцы — 60 гадоў

Аляксей МАРОЗ

За Гайнаўкай няма доўгай гісторыі, як за Бельскам-Падляшскім, Орляй, Кляшчэлямі, а нават за старэйшымі вёскамі, распаложанымі на Гайнаўшчыне. На бурнае развіццё гэтай мясцовасці галоўнае ўздзеянне мела яе распалажэнне на ўскраіне Белавежскай пушчы, дзе нямецкія, польскія, англійскія і іншыя прадпрымальнікі ахвотна адкрывалі свае дрэваапрацоўчыя заводы. Сённяшні герб Гайнаўкі — пушчанскія дрэвы і побач іх піла — сімвал вельмі маштабнага, як на ўмовы на былой Бельскай зямлі, развіцця невялікага пасёлка, які вельмі хутка стаў даволі буйным прамысловым асяродкам і ў 1951 годзе атрымаў гарадское права. Менавіта гэтая дата стала прычынай святкавання шасцідзесятай гадавіны прысваення Гайнаўцы гарадскога права. Урачыстае адкрыццё юбілейных мерапрыемстваў у 2011 годзе распачалося з прэзентацыі гісторыі Гайнаўкі і мастацкіх выступленняў у прысутнасці гарадскіх улад, запрошаных гасцей і іншых гайнавян, якія 25 сакавіка сабраліся ў Гайнаўскім доме культуры.

Бурмістр Гайнаўкі Ежы Сірак прывітаў гасцей, зачытаў дасланыя ў магістрат віншавальныя лісты і звярнуў увагу, што святкаванне 60-годдзя прысваення Гайнаўцы гарадскога права будзе праходзіць на працягу цэлага года. Запланаваныя шматлікія музычныя, мастацкія, спартыўныя і іншыя гарадскія мерапрыемствы, а перш за ўсё мае быць наладжана навуковая канферэнцыя, прысвечаная гісторыі Гайнаўкі. У час мастацкай часткі ўрачыстасці на сцэне ГДК танцавалі дашкольнікі, спявалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF