Ніва № 17 (2867), 24 красавіка 2011 г.

Хоць бы што — вясёлых Святаў!

Міраслаў ГРЫКА

Амерыканскі рэжысёр Вудзі Ален саграшыў калісьці такой вось думкай: „Жыслен Клоке ненавідзеў рэчаіснасці, ды ведаў, што толькі тут з’есць добры біфштэкс”. Праўда, выклікае цікаўнасць? Аднак аб рэчаіснасці, і той палітычнай, і эканамічнай, у якой давялося нам жыць, я не буду тут распісвацца. Ніхто, здаецца, яе не любіць. Ды пра ежу можна параспавядаць, чаму не, хоць мінуў ужо час, калі ў такой, напрыклад, краме „Божая кароўка” мы капрызілі ды перабіралі пасярод таннага смакоцця, прытым без страху, што не хопіць нам грошай. Было, прайшло. Усё ж не забываймася, што загана абжорства і распусты датычыць кожнага народа. Ды ўсяго часу. Пасля пераможнай вайны з Францыяй у 1871 годзе і вялікіх кантрыбуцыях, накладзеных на гэтую краіну, немцы, паводле хранікёра, „перасталі есці хлеб і бульбу, каб мець у сваіх жыватах больш месца для амараў, вустрыц і маладых куранят. Sie essen nicht aber fressen — яны не ядуць, а жаруць!” — падвёў іранічна.

Іронія іроніяй, ды ў ягоных словах скрывалася свайго роду злавесная трывога. Па правілу, што крайнасці прыцягваюць крайнасці, варта прыгадаць, што праз пару дзесяткаў гадоў, зараз пасля паразы Гітлера, немцы спазналі вялікі голад. Даходзіла нават да актаў канібалізму. Крыху раней ваенны голад крануў таксама савецкіх грамадзян. Каб яго пазбегчы, савецкая Акадэмія навук стварыла ў 1943 годзе камісію, якая мела праверыць прыдатнасць да спажывання кратоў, мышэй, вавёрак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF