Ніва № 17 (2867), 24 красавіка 2011 г.

Сумныя святы

Віктар САЗОНАЎ

Беларусь цяпер стала зусім не такой, якой была да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Менавіта 19 снежня стала пераломным момантам у навейшай беларускай гісторыі. Да гэтай даты яшчэ заставалася надзея на тое, што нешта адбудзецца само па сабе. У душах і сэрцах людзей заставаліся светлыя пачуцці надзеі і чакання цуду. Яшчэ цеплілася пачуццё чакання свята. Людзі традыцыйна рыхтаваліся да Новага года, да светлага дня Божага Нараджэння.

Але ўсё змянілася ў адзін дзень. І з гэтага дня больш не стала святаў. Традыцыйныя навагоднія жаданні задумвання цудаў спусціліся з рамантычных нябёсаў на зямлю і ператварыліся ў жаданні вызвалення з астрога ні ў чым невінаватых людзей. Святочныя малітвы сталі малітвамі за палітвязняў. Адчуванне свята ператварылася ў пачуццё трывогі і напругі.

Святы перасталі святкаваць усе, бо да адных уламваліся ў хаты і офісы з ператрусамі, а другія, замест святкаваць, аддавалі і выконвалі загады ўламвацца. Краіна ператварылася ў палігон знішчэння чалавечай усмешкі, радаснага пачуцця, надзеі...

Нават 25 сакавіка, у Дзень Волі, людзі размаўлялі пра няволю, у час посту — пра галадоўкі зняволеных, у Звеставанне — пра мажлівасць атрымання звестак пра іх. Нават у чэргах ля валютных абменнікаў людзі перасталі размаўляць. Яны стаяць і маўчаць. Няма больш пра што гаварыць. Ніхто ні ў кога нічога не пытаецца, ніхто нікому нічога не расказвае. Не гучаць традыцыйныя для беларускага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF