Ніва № 16 (2866), 17 красавіка 2011 г.

У Гарадку штосьці замерла

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі глядзець на гарадоцкую школу вачыма медыяў, прэзентацый, конкурсаў і міжнацыянальных фестываляў — ён проста цудоўны! Столькі тут здольнай, прыгожай моладзі, адданых бацькоў, натхнёных паэтаў і дзеячаў культуры. Глядзіш і проста зайздросціш.

— А я гляджу ў тэлевізары на людзей з Орлі і мяне зайздрасць зжырае, — кажа Альжбета Грэсь, дырэктар Пачатковай школы ў Гарадку. — Якое ў іх зжытае грамадства! Іх беларускасць адчуваецца на кожным кроку! А тут, у Гарадку, нікому на нічым не залежыць. Калі нават наладзіш ім якое беларускае мерапрыемства, то толькі адны злосныя чуткі кружаць: „Dość tego białoruskiego folkloru!”.

* * *

У Гарадок я сама запрасілася на сустрэчу з навучэнцамі беларускай мовы, для якіх падарыла коміксы і кніжкі на мове продкаў. У класе жыва адрэагавалі на падаркі:

— A czy zna pani Sierożę? — спыталі мяне дзеткі.

— А хто ён, гэты Сярожа? — пацікавілася я.

— To taki pan z Białorusi...

З дапамогай настаўніцы мне паяснілі, што ідзе пра аднаго дзядзьку з Беларусі, які прыязджаў на рыначак. І прывозіў ім беларускія кніжкі...

Ужо з першага кроку я зарыентавалася, што наймалодшыя дзеці ўвогуле не разумеюць беларускай мовы. Ніхто з іх, як аказалася, не размаўляе з бацькамі на роднай мове.

— Тыя ўсе выступленні і поспехі гэта вашая праца? — пытаю ў настаўніцы Тамары Бялькевіч.

— Нашы дзеці здольныя! — чую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF