Ніва № 16 (2866), 17 красавіка 2011 г.

Дзень (сва)Волі-2011 у Магілёве

Уладзімір ЛАПЦЭВІЧ

Сёлета дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка ў Магілёве для свядомай часткі грамадства меўся быць святочным. Але ён стаў чарговым напамінаннем ад лукашэнкаўскай улады, якая памылкова называе сябе беларускай, што яна пляваць хацела і на гэтае свята, і на правы сваіх грамадзян.

Аб тым, што магілёўскія дэмакраты збіраюцца адзначаць Дзень Волі я, як карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, знаў даўно. Асноўным мерапрыемствам святкавання было ўскладанне кветак да будынка мясцовага краязнаўчага музея. Там, згодна вынікам нядаўняга даследавання магілёўскага гісторыка Ігара Пушкіна, у 1918 годзе мясцовае аддзяленне Беларускага Нацыянальнага Камітэта прызнала ўладу БНР. Такім чынам, Магілёў стаў адзіным на беларускіх абшарах буйным горадам, дзе распаўсюдзіў свой уплыў урад першай спробы стварэння беларускай дзяржавы.

Адкуль менавіта збіраліся ісці да музея дэмакраты я ведаў цьмяна, таму, пакінуўшы аўтамабіль у адным з двароў на вуліцы Ленінскай, прагульваўся, не быўшы аднак пэўным, што ўскладанне насамрэч адбудзецца. Сумненні развеяліся, калі я ўбачыў некаторых з апазіцыянераў. Сям’я старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцера Салаўёва, а гэта ён, яго жонка Надзея і шасцігадовая дачка, стаялі з кветкамі. З Салаўёвымі побач былі хоць не вельмі добра, але мне знаёмыя — Уладзімір Новікаў (былая давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF