Ніва № 16 (2866), 17 красавіка 2011 г.

„Тройка” на першым месцы

Аляксей МАРОЗ

Нядаўна адбылося падвядзенне вынікаў удзелу вучняў падставовых школ у прадметных конкурсах і аказалася, што вучні Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім занялі па гэтым паказчыку першае месца ў Падляшскім ваяводстве, апярэджваючы ўсе школы, якія першынствавалі ў мінулых гадах. Ажно 23 вучняў бельскай „тройкі” сталі лаўрэатамі па 8 прадметах, а адна асоба — фіналістам. Хаця ў час пісання артыкула бельскія белгімназісты былі яшчэ перад падвядзеннем вынікаў іх удзелу ў прадметных конкурсах, то вядома ўжо, што і яны апынуцца ў нашым ваяводстве сярод пераможных гімназій, бо ажно 14 вучняў белгімназіі сталі лаўрэатамі прадметных конкурсаў, а 7 асоб — фіналістамі.

— Я хацеў звярнуць увагу, што прыблізна на 12 тысяч вучняў падставовых школ, што прыступілі да прадметных конкурсаў у нашым ваяводстве, каля 500 асоб стала лаўрэатамі, а ў іх ліку 23 нашых вучняў, што састаўляе каля 5% ад усіх лаўрэатаў у Падляшскім ваяводстве. Гэты поспех не аднаразовы, бо нашы вучні штогод дабіваюцца добрых вынікаў у прадметных конкурсах, хаця колькасць лаўрэатаў і фіналістаў у адным годзе бывае большая, а ў іншым меншая. Сёлета лік пераможцаў прадметных конкурсаў з нашай школы сапраўды вялікі, — заяўляе дырэктар бельскай „тройкі” Васіль Ляшчынскі.

Лаўрэаты прадметных конкурсаў рады, што прынялі ўдзел у спаборніцтвах і моцна цешацца поспехамі.

— Я люблю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF