Ніва № 16 (2866), 17 красавіка 2011 г.

Партнёрства — дэкаратыўны элемент?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Будучыні Усходняга партнёртва (УП), асабліва ў кантэксце польскага прэзідэнцтва ў Еўрасаюзе, прысвечана была дэбата сарганізаваная ў Бібліятэцы імя Е. Гедройца Універсітэта ў Беластоку Таварыствам „Amicus”, якое займаецца прапагандаваннем інфармацыі аб еўрапейскай супольнасці. Гаварылася аб шанцах, якія дае гэтая польска-шведская праграма, ініцыяваная ў 2008 г., але таксама аб яе недахопах.

Прыгадаем, што Усходняе партнёрства (праграма распараджаецца 600 мільёнамі еўра; да гэтага даходзяць сродкі з міжнародных фінансавых устаноў) накіравана Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Галоўнай мэтай праграмы з’яўляецца прыцягненне гэтых дзяржаў у сферу ўплываў ЕС. У беластоцкай дэбаце ўдзельнічалі падляшскі ваявода Мацей Жыўна, віцэ-старшыня сеймавай камісіі замежных спраў Роберт Тышкевіч, лідар грамадскага руху „За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, рэктар УуБ Ежы Нікітаровіч ды Марцін Рэмбач, старшыня няўрадавай арганізацыі Цэнтр грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь.

Яшчэ да спаткання „Ніва” паставіла некалькі пытанняў аднаму з лідараў беларускай апазіцыі Аляксандру Мілінкевічу.

Ніва”: — Як у цяперашні час, некалькі месяцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў, маецца справа з праеўрапейскімі настроямі ў Беларусі?

Аляксандр Мілінкевіч: — У час дыялогу з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, які быў крытыкаваны, ды меў таксама шмат добрых бакоў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF