Ніва № 16 (2866), 17 красавіка 2011 г.

Здабыць еўрапейскія сродкі для Пушчы

Міра ЛУКША

Падляшскія парламентарыі дэпутат Сейма Роберт Тышкевіч (Грамадзянская платформа) і Владзімеж Цімашэвіч (незалежны сенатар) падрыхтавалі праект Ураўнаважанай праграмы развіцця рэгіёна Белавежская пушча. — Белавежская пушча з’яўляецца прыродным аб’ектам асаблівага значэння для Польшчы і Еўропы. Мусіць быць захаваная ў як найбольшым абсягу. Гэты абавязак ляжыць на дзяржаўных органах і мясцовых самаўрадах. Дзеля паспяховага ахоўвання Пушчы неабходна трывалая перабудова эканамічных і сацыяльных умоў жыцця ў рэгіёне, — даказвалі ў час прэзентацыі свайго праекта парламентарыі 5 красавіка ў Беластоку. — Толькі дзякуючы цывілізацыйнаму развіццю, стварэнню рацыянальных прынцыпаў і ўмоў функцыянавання ў прыродным, гаспадарчым і грамадскім плане, асабліва на тэрыторыі Гайнаўскага павета, можна з поспехам ахоўваць Белавежскую пушчу і здабыць адабрэнне для аховы з боку ўсіх партнёраў, між іншым экалагічных асяроддзяў і мясцовых грамадстваў. Праграма была б фінансавана з еўрасаюзнай праграмы Развіццё Усходняй Польшчы пасля 2014 года, велічынёй у пару дзесяткаў мільёнаў еўра.

— Еўрапейскія сродкі прыцягнуць новыя інвестыцыі ў рэгіён, — мяркуе Роберт Тышкевіч. — Адной з мэт праграмы з’яўляецца прыцягненне інвестыцый да гэтага абшару. Тэрыторыю пад такія інвестыцыі трэба належна падрыхтоўваць. Як ні дзіўна, няма на нашай зялёнай, чыстай тэрыторыі санаторыя. Белавежскую пушчу трэба дастасаваць да патрабаванняў аховы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF