Ніва № 16 (2866), 17 красавіка 2011 г.

Сан-Францыска ў Кошках

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З акон поезда, што едзе з Бельска ў Чаромху, за Леўкамі паказваюцца сіне-шэрыя сілуэты нетыповых для нашага краявіду буйнапрамысловых збудаванняў — так паўстае гордасць Арлянскай гміны, гордасць яе войта Пятра Сэльвесюка — завод фірмы IKEA. У вельмі агульным абрысе нагадвае ён карабель або храм са званіцай... Злажу з цягніка на прыпынку Падбелле. Тут таксама навізна — няма ўжо будынка чыгуначнай пачакальні, заміж яго толькі нядаўна расплянтаванае пустое месца. Іду ў Кошкі. На чыгуначным пераездзе, па якім пралягае дарога з Кошак у Падбелле і Дубяжын, сляды змагання колаў грузавіка з чыгуначным палатном; глыбокія каляіны амаль кранаюць шпалаў, крышку не хапіла, каб тыя шпалы задзерці разам з рэйкамі.

Вёска Кошкі выглядае даволі прыстойна, хаты тут задбаныя, ужо на новы лад, шмат з іх абабіты модным сайдынгам. Пасярэдзіне вёскі групка вяскоўцаў; выглядае, што чакаюць аўтакрамы. Аднак не ўсе, некаторыя чакаюць ветэрынара, які мае вакцынаваць жывёлу. Заводжу гутарку пра суседняе новае, пытаю, ці ўжо адчуваюць яго суседства. На працу ў Ікеі стаў дагэтуль толькі адзін жыхар Кошак, пецярых запісалася ахвотнымі; больш ахвотных няма, бо ў вёсцы асталіся ўжо толькі пенсіянеры. На будове працуюць галоўным чынам уласныя рабочыя тых фірм, што ўзводзяць фабрыку. Пытаю, ці ў вёсцы ўзбуйнеў рух грузавікоў. А як жа, ездзяць, бо фірма прапісана менавіта ў Кошках і здараецца, што несвядомыя шафёры едуць у вёску. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF