Ніва № 16 (2866), 17 красавіка 2011 г.

Роля асобы

Віктар САЗОНАЎ

Здаецца, ужо ніхто з даследчыкаў не адмаўляе таго факту, што роля асобы ў гісторыі — даказаная з’ява. Нават усе самыя вялікія сусветныя рэлігіі пацвярджаюць гэта сваім вучэннем. Заўсёды, калі нябесныя зоркі і зямныя катаклізмы аб’ядноўваюць свае разбуральныя энергіі ў канкрэтны час і ў адмысловым месцы і, здаецца, што паратунку ўжо няма ні чалавеку, ні ніякой іншай жывой істоце, з’яўляецца Нехта, і выратоўвае чалавецтва і ўвесь свет ад жудаснай гібелі.

Беларусь. Краіна паміж Захадам і Усходам. Самае лепшае геаграфічнае месца на планеце. Ва ўмовах сённяшняй эканамічнай сістэмы можна жыць заможна толькі з гэтага факту. Мала таго, можна і ў палітычным пытанні стаць незаменнай фігурай — сама па сабе напрошваецца выснова, што менавіта Беларусь нясе на сабе звыш прызначаную Небам Місію яднання Захаду і Усходу. Але...

Вось і згадваецца тая роля асобы ў гісторыі. Для таго, каб нацыі выканаць сваю Місію, трэба як мінімум мець сваю народную Асобу. Менавіта яна, гэтая асоба, і можа здзейсніць тую місію. А калі асобы няма, то і місія застаецца не толькі няздзейсненай, але і асмешанай.

Прыкладам Расія. На сённяшні момант яе нават назваць так язык не паварочваецца. Бо нічога расійскага там няма. Ёсць толькі пуцінскае. Пуцінскі закон, пуцінскі лад жыцця, пуцінскія жаданні. Непуцінская Расія — краіна з неверагоднымі звышмажлівасцямі да змены ўсяго свету да лепшага. Але вось гэтая роля асобы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF