Ніва № 15 (2865), 10 красавіка 2011 г.

Мы не можам нічога зрабіць!

Ганна КАНДРАЦЮК

Школа ў Чаромсе вядомая найперш з за ўрокаў украінскай мовы. Так гэта выглядае з перспектывы Беластока.

Аліна Пліс, дырэктар ПШ у Чаромсе: — Украінцы больш актыўныя за беларусаў, яны ведаюць чаго ім трэба. Хопіць адно слова і ўжо яны тут на месцы. Дапамагаюць, спансаруюць, паказваюць дзяцей у тэлебачанні...

Альжбета Раманчук, настаўніца беларускай мовы: — Аднойчы мы запрасілі тэлебачанне на беларускае свята, дык нас звычайна праігнаравалі, нават не адказалі ці прыедуць яны, ці не...

Крыху здзівіла мяне меркаванне, быццам троххвілінная тэлеперадача ў змозе памяняць становішча беларускай мовы. Наколькі памятаю, яно заўсёды ў Чаромсе (станцыі) было прыгаворана на знікненне. Аднак інфармацыя пра абыякавасць беларускага боку зусім мяне не здзівіла, наадварот, яна паказалася сумнавядомай і паўсюднай. Аказваецца, што ніхто з беларускіх аўтарытэтаў, дзеячаў ці палітыкаў ніколі не наведаў чаромхаўскай школы. Быццам навучанне беларускай мовы было праблемай толькі і выключна адной настаўніцы, якая як рыба аб лёд б’ецца за нацыянальны гонар.

* * *

У Чаромху я збіралася дзесьці гады два, ды заўсёды не атрымоўвалася. Аднойчы, дзень да назначанай даты, адмянілі планаванае мерапрыемства, іншы раз не падыходзіў тэрмін або наляцела хвароба. Словам, штось не пускала. У рэшце рэшт я села ў маршрутку, якая завезла мяне ў мястэчка, славутае калісьці з за чыгункі, а сёння — з за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF