Ніва № 15 (2865), 10 красавіка 2011 г.

Хлапец з гаспадаркі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Люба і Мікалай РАМАНЧУКІ, выхадцы са Старога Масева ў Гайнаўку, жылі калісь у Ланчыне, дзе Мікалай працаваў лесніком. Аднойчы ў іхнюю леснічоўку прыехалі практыканты з поўдня Польшчы, сярод якіх вылучаўся Браніслаў КВЯТКОЎСКІ, пазнейшы генерал, які займаў шмат важных камандных пастоў у Польскім Войску, у тым ліку быў аператыўным камандуючым Узброенымі сіламі Польшчы. Быў ён у складзе польскай прэзідэнцкай дэлегацыі, якая ляцела ў Катынь на ўрачыстасць прысвечаную ўшанаванню памяці польскіх афіцэраў, расстраляных там семдзесят гадоў раней. Разам з іншымі членамі дэлегацыі загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка мінулага года.

Ён быў накіраваны з Ляснога тэхнікума ў Красічыне, — расказвае спадар Мікалай, — што ў былым Жэшаўскім ваяводстве, у нашу пушчу на практыку. Было чатырох яго калегаў і ён пяты. І папрасілі яны дырэктара школы, каб іх скіраваў сюды на практыку, хаця была магчымасць быць там, бліжэй сваіх, але яны хацелі пабачыць нашу пушчу, захацелі сюды. Дырэктар тэхнікума згадзіўся, сказаў — добра, я вас вышлю ў пушчу і пазваню дырэктару акруговага ляснога праўлення ў Беластоку. Беластоцкі дырэктар добра жыў з нашым надляснічым Гайдуком, пазваніў яму і сказаў: „Прышлю табе хлопцаў з Жэшаўскага на практыку”. „То прысылай”, — адказаў надляснічы. Ну, і яны прыехалі ў наша надлясніцтва. У маёй леснічоўцы ў Ланчыне быў гатэлік на шэсць ложак, дзверы ад шчыта, і невялічкая кухня, дзе, напрыклад, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF