Ніва № 15 (2865), 10 красавіка 2011 г.

Першая Шведава аўдыёкніга

Міра ЛУКША

Згуртаванне „Шукаем Польшчы” і Падляшская ксёнжніца, пры фінансавай падтрымцы Падляшскай маршалкоўскай управы выдала першую на Беласточыыне аўдыёкнігу выбранай паэзіі вядомага беластоцкага беларускага паэта Віктара Шведа. У падарунак на ягонае 86-годдзе ўручаны былі яму два дыскі: адзін — з вершамі на польскай і беларускай мовах (чытаюць іх сам паэт, Міхал Андрасюк і акцёр Пётр Шакоўскі) і другі — запіс інтэрв’ю з паэтам, якое на Тэлебачанні Беласток узяў у паэта дырэктар Ваяводскай публічнай бібліятэкі імя Лукаша Гурніцкага і заадно паэт Ян Леанчук.

Аўдыёкніга „Гэты свет мяне зачараваў” — першае выданне такога кшталту ў творчай спадчыне Віктара Шведа.

— Ёсць зацікаўленасць маёй творчасцю — гэта мяне і цешыць, і забавязвае пісаць надалей, я і пішу. Як усе тут пачулі, я ва ўзросце 86 гадоў ды не спадзяваўся, што дачакаюся таго часу, што людзі будуць мяне не толькі чытаць, але і слухаць, — паэт Віктар Швед, які правёў аўтарскіх сусрэч больш за тысячу, рады яшчэ такому спатканню з чытачамі-слухачамі. — Гэтая новая форма пераказу не толькі мяне ўсхвалявала, але і змабілізавала, а нават ашчаслівіла. Я да гэтага часу выдаў шаснаццаць тамоў сваёй паэзіі ў звычайных кнігах. Я падрыхтваў 80 вершаў, а і 80 перакладаў сваіх беларускіх вершаў на польскую мову [вершаў у аўдыёкнізе па 40 — М. Л.]. Я ад даўжэйшага часу займаюся перакладамі, таксама і сваёй паэзіі. Я сам шмат якія вершы сам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF