Ніва № 15 (2865), 10 красавіка 2011 г.

Святая Вільня

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Гадоў таму пару, два ці тры, завітаў у мой летуценны свет, у маю свядомасць ці падсвядомасць, нейкі госць, нейкі аўтаномны станоўчы дадатак да душы, які стаў канючыць мяне Вільняй. Учапіўся да мяне як які вірус, засяваючы своеасаблівую гарачку, нейкую febris vilniana. Да лекара з такой гарачкай не пойдзеш і яе, воляй-няволяй, трэба брацца гасіць самому. Чаму акурат Вільня стала ў мае гады залягаць у маіх неўронах, так як у венах у гэтых жа гадах запашваецца халестэрын? Людзям жа, бывае, сніцца нейкая асоба, якая з таго або гэтага нават свету патрабуе ад іх нейкага даўгу. І ці гэтак жа Вільня, быт на свой лад жывы, чаго не патрабуе ад мяне? Яна ж, стагоддзямі, была цэнтрам беларускага космасу, бытам незвычайным, якому мабыць належыцца асаблівая пашана, пашана нават сакральнага парадку, з якой старажытныя народы ставіліся, напрыклад, да сонца. Цяперашнія соцыумы з такой пашанай ставяцца да сваіх сакральных месцаў — армяне да Арарата, яўрэі да Іерусаліма, мусульмане да Меккі. І затрывожыўся я, ці калі стану ўжо на крайняй мяжы, да эсхаталагічнага фінальнага іспыту, Экзаменатар не спытае мяне — а ці ты, беларус, быў у Вільні? А я ж дагэтуль не быў... Стаў я разглядацца за нейкім туды падарожжам, спазіраць на прапановы турыстычных офісаў, але там у прынцыпе толькі нейкія модныя і дарагія курорты, прапановы для такіх, што не ведаюць куды дзець грошы. А Вільня курортам не лічыцца, хаця толькі там, як мне здаецца, можна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF