Ніва № 15 (2865), 10 красавіка 2011 г.

Альфабэт Сільвановіча — літара, слова, фактура

Міра ЛУКША

У Культурным цэнтры Беларусі ў Беластоку 16 сакавіка адкрылася новая мастацкая выстаўка, другая ў новым годзе, персанальная выстаўка жывапісу Аляксандра Сільвановіча з Гродна — „Альфабэт”, серыя твораў, у аснову якіх леглі літары ды працы створаныя жывапісцам цягам апошняга года.

— Вітаю ўсіх на гэтай незвычайнай выставе, — прывітаў сабраных дырэктар КЦБ Аляксандр Карачун. — Незвычайнай, паколькі гэтае мастацтва іншае ад таго, да якога мы прывыклі: „У рамцы холсцік, на холсціку пейзаж, нацюрморт, партрэт”. Сёння на выставе бачым „Альфабэт”. Задаецца пытанне: ці то напісана, ці то намалёвана. Усе стараюцца ў намаляваным прачытаць словы. Выстава адбылася дзякуючы намаганням Гродзенскай выставачнай залы, кіраўніком якой з’яўляецца Ірына Сільвановіч. Творы Сільвановіча даюць гледачу магчымасць увайсці ў свет сімвалічных вобразаў, абрадаў і асобаў, якія паўплывалі на фармаванне светапогляду мастака.

— Частка гэтай выставы ў першай зале, — распавядаў аўтар, — мае назву „Альфабэт”. У асноўным сімвалам з’яўляецца літара. З гэтых літар, можна сказаць, я выткаў карціну, прысвечаную вядомым сусветным сімвалам — тут і піраміда, гэта і вежа, гэта і лабірынт, знакі Задыяка. Некалькі карцін прысвечаныя вядомым людзям — напрыклад Уладзіміру Караткевічу — карціна пад загалоўкам „Зямля пад белымі крыламі”, таксама карціна „Крэсла”, якая прысвечаная вядомаму іспанскаму архітэктару Антоніо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF