Ніва № 15 (2865), 10 красавіка 2011 г.

Закрылі школу і што далей?

Аляксей МАРОЗ

Радныя Гайнаўскай гміны 29 сакавіка прынялі канчатковую пастанову аб спыненні з 31 жніўня 2011 г. дзейнасці Падставовай школы ў Арэшкаве (11 галасоў было за прыняццём пастановы, 2 асобы былі супраць гэтаму рашэнню і двух радных адсутнічалі на сесіі). Гэтым самым знялі яны з павесткі дня абмеркаванне прапановы перадачы ў арэнду школьнага будынка ў Арэшкаве Фонду „Кая” з Гайнаўкі, які па просьбе бацькоў уступна згадзіўся весці школу з 1 верасня г.г. з выкарыстаннем школьных субвенцый. Радныя запрапанавалі заняцца згаданай прапановай на чарговай сесіі. Такое стаўленне гмінных радных выклікала многа эмоцый і крытычных выказванняў бацькоў арэшкаўскіх дзетак, якія ўжо звыш двух месяцаў вялі намаганні ў справе арганізавання адукацыйнага працэсу ў тым самым школьным будынку, але на іншых умовах.

— Трэба часу, каб дарабіць дамову, на падставе якой быў бы перададзены школьны будынак у арэнду, — заявіў радны Уладзімір Асіпюк, па прапанове якога зняты быў з павесткі дня разгляд праекта пастановы аб перадачы школьнага будынка ў арэнду Фонду „Кая”. Прыняцце пастановы аб ліквідацыі Падставовай школы ў Арэшкаве гміна аргументавала высокімі коштамі яе дзейнасці.

Прадстаўнікі бацькоў арэшкаўскіх дзетак арганізавалі паездку ў Падставовую школу ў Вялікую Папраць, якую вядзе няўрадавая арганізацыя.

— Мы хацелі б як найдаўжэй утрымаць дзейнасць школы ў Арэшкаве. Чаму вы адтэрміноўваеце вырашэнне нашай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF