Ніва № 15 (2865), 10 красавіка 2011 г.

Сорак гадоў „Роднаму слову”

Аляксей МАРОЗ

Да юбілейнага Дэкламатарскага конкурсу „Роднае слова” прыступіла пад 350 дашкольнікаў і вучняў, а да цэнтральных элімінацый, якія 30 сакавіка адбыліся ў Бельскім доме культуры, было залічаных 119 асоб. Члены конкурснай камісіі заўважылі, што хаця сёлетні выпуск адзначаўся ў агульным высокім узроўнем мастацкага чытання, то, як было і раней, частка ўдзельнікаў была слабей падрыхтаваная да выступленняў.

У час цэнтральных элімінацый асабліва мнагалюдна было сярод вучняў падставовых школ. Аднак спачатку мерапрыемства асаблівая ўвага гледачоў засяроджвалася на дашкольніках, якія прыбылі з бацькамі або бабулямі і з вялікай нецярплівасцю чакалі выступаў. Калі здараліся ў іх нейкія промахі, кампенсавалі гэта вялікай прагай выступіць перад вялікай публікай і дзіцячай адвагай. Дашкольнікі і наймалодшыя вучні з дапамогай настаўніц і бацькоў наогул падбіралі кароценькія вершыкі, а старэйшыя вучні падставовых школ аддавалі перавагу ўжо больш складаным творам.

— Я другі раз тут на дэкламатарскім конкурсе і мне падабаюцца выступы, — заявіла Зося Конюх з Падставовай школы н-р 4 у Беластоку.

— У нашай школе было вялікае зацікаўленне конкурсам, асабліва сярод малодшых вучняў. Я стараюся браць на конкурс толькі лепшых дэкламатараў. Бачу, што перамагаюць вучні, у якіх ёсць асаблівыя здольнасці, а пры гэтым і тыя, якія яшчэ грунтоўна папрацуюць у час падрыхтоўкі да выступаў, — сказала Марыя Крук, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF