Ніва № 15 (2865), 10 красавіка 2011 г.

Паны і паніка

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Японцы ў паніцы і ратуюцца як могуць ад самай страшнай „чумы” ў гісторыі чалавецтва — радыяцыі, якую спарадзіў „мірны атам”. Нават самая арганізаваная і акуратная ў свеце нацыя аказваецца бяссільнай перад гэтай жахлівай пагрозай (а вось у Беларусі няма асаблівых перажыванняў за тое, што АЭС на яе тэрыторыі будуе краіна, якая ніколі нічога будаваць не ўмела!). Лівійскія, туніскія і іншыя беднякі дзяржаў Магрыба ліхаманкава пакідаюць афрыканскі кантынент і плывуць праз Міжземнае мора ў Італію. Уцякаюць ад грамадзянскай вайны і галечы, да якіх іх давялі крыважэрныя і сквапныя дыктатары, якія панавалі па трыццаць-сорак гадоў. Італьянцы ў паніцы, бо не ведаюць як справіцца з такім наплывам чужародных ім арабаў, папросту куды іх падзець фізічна. У беларусаў свой род панікі. Гэтая паніка ідзе хвалямі, нібы тыя цунамі. То імкліва даражэюць грэчка і цукар, то ўлады дэкларуюць, што шматразова вырасце мыта за ўвоз на тэрыторыю Беларусі замежных аўтамабіляў. І людзі кідаюцца то ў крамы, то ў банкі па крэдыты. Аўтамабільныя рынкі апошнія месяцы перажываюць нябачны ажыятаж. Але вось новая „бяда” — панабіралі беларускіх грошай у пазыкі, а вось перавесці іх у долары ці еўра няма магчымасці. Ля абменных валютных пунктаў чэргі, якіх не было ўжо гадоў дзесяць — тых, хто здае валюту, літаральна за рукі хапаюць, сварацца за кожны долар. Людзі ўжо даўно не вераць заявам кіраўнікоў нацыянальнага банка пра тое, што дэвальвацыі беларускага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF