Ніва № 15 (2865), 10 красавіка 2011 г.

Магічны свет паганства

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Фатаграфія гэта толькі простая візуалізацыя таго, што хочацца сказаць. У фатаграфіі заўсёды пачынаю ад пошуку праблемы, толькі тады яе візуалізую, — так гаварыў Андрэй Лянкевіч у час сустрэчы, сарганізаванай у рамках дыскусійнага клуба Згуртавання бацькоў і дзяцей, вывучаючых беларускую мову „АБ-БА”. Адбылася яна не ў пастаянным месцы сустрэч — беластоцкай Пачатковай школе н-р 4, толькі ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа. Тут дзень раней была адкрыта фотавыстава „Паганства, мультымедыя” трыццацігадовага Андрэя Лянкевіча. Фатограф нарадзіўся ў Гродне. Вядзе м.інш. курс прэсавай фатаграфіі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Ад шасці гадоў супрацоўнічае з прэстыжнай „European Press Photo Agency”. Удзельнічаў у больш за пяцьдзесят індывідуальных і калектыўных выставах у Еўропе, Азіі і ЗША. Яго прэсавыя здымкі публікавалі найбольшыя еўрапейскія газеты. Першыя пятніца і субота красавіка на Беласточчыне належалі якраз яму. Спачатку тлумы паявіліся на яго вернісажы ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа. Назаўтра можна было ўдзельнічаць у вернісажы іншай выставы „Беларусы ў Польшчы”, якая прэзентавалася ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове. Тут, падобна як і ў некалькі гадзін пазней у Беластоку, можна было паразмаўляць з аўтарам, а пры нагодзе пазнаёміцца з прыцягальна выдадзеным альбомам „Паганства”, з якога здымкі апынуліся на беластоцкай выставе. Святлана Паляшчук у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF