Ніва № 14 (2864), 3 красавіка 2011 г.

Ушанавалі незалежную Беларусь

Аляксей МАРОЗ

Удзельнікі святкавання Дня Незалежнасці ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім і Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы салідарызаваліся з маладымі людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь, якія, так як і ў мінулых гадах, ушаноўваюць Акт 25 Сакавіка, не зважаючы на паслядоўнасці з боку праваахоўных органаў (затрыманні, арышты і ночы праведзеныя ў вязніцах).

Адзначанне 93-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі распачалося ў Бельску-Падляшскім 11 сакавіка, ад сустрэчы ліцэістаў з маладзёвым актывістам і грамадскім дзеячам з Беларусі Франкам Вячоркам.

— Ідэя спаткання з Франкам Вячоркам выйшла ад саміх вучняў і ладзілася нашым Клубам беларуска-польскіх спраў. Я лічу важным, што мы, настаўнікі, не навязваем ліцэістам ідэі святкавання, але яны самі разумеюць і бачаць патрэбу адзначання Дня Незалежнасці. Нашыя ліцэісты з вялікай увагай слухалі выказванні Франка Вячоркі, а ён сам патрапіў вельмі займальна расказваць вучням пра рэчаіснасць у Беларусі, — сказаў дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк. — Мы ў рамках святкаванняў на ўроках беларускай мовы і гісторыі знаёмілі вучняў з гістарычнымі падзеямі 1918 года, якія давялі да абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і з паслядоўнасцямі гэтага рашэння. Найбольш нацыянальна свядомыя вучні дасканала разумеюць і ведаюць таксама пра цяперашнія падзеі ў Беларусі, дзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF