Ніва № 14 (2864), 3 красавіка 2011 г.

Старонка пра Юстыну Каролька

Віялета НІКІЦЮК-ПЭРКОЎСКАЯ

Паэзія — гэта жанр літаратуры для адважных. Адчувальнасць на словы звязана з магчымасцю стварэння напружанасці, пераказу чытачу разнастайных эмоцый, а гэта хіба якасці, дадзеныя толькі выбраным. Адной з такіх „выбраных” з’яўляецца паэтка Юстына Каролька (Грыцюк) — аўтарка паэтычнага зборніка з, на маю думку, вельмі таямнічай назвай — „Кроплі літар”*, першай кнігі, аднаго з наймаладзейшых сяброў „Белавежы”. Пэўна ж, трэба прыгадаць, што Юстына закончыла Гайнаўскі беларускі ліцэй і беларускую філалогію Універсітэта ў Беластоку. Натуральна, яе кніга пабачыла свет у бібліятэцы Беларускага літаратурнага аб’яднання пад рэдакцыяй Яна Чыквіна.

Што ж у паэтычным кантэксце абазначае гэтае словазлучэнне: „кроплі літар”? Паводле тлумачальнага слоўніка беларускай мовы: кропля = капля, назоўнік, жаночы род, маленькая круглая часцінка якой-небудзь вадкасці, а як прыклады дадзена: капля вады, капля дажджу. А што з нашымі „кроплямі літар”? Можна інтэрпрэтаваць гэта так: кропля дажджу ў нас з’яўляецца метафарай літары. Кроплі твораць паток, літара — слова; паток — раку; слова — сказы. Рака можа ўлівацца ў мора або і акіян, а слова ў сваім руху можа стацца вершам, апавяданнем, або і раманам. Значыць, „кроплі літар” Юстыны Каролька — гэта ні што іншае, як яе глыбокія думкі, выказаныя на пачатку яе паэтычнага самавыяўлення ў форме кароткіх вершаў — кропель. Варта таксама згадаць, што словам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF